Geschichtsträchtiges Frühstück – Ein starkes Zeichen der Unterstützung der Menschenrechte
Die jährliche Initiative der Botschaften von Tschechien und Frankreich weltweit erinnert an das legendäre Frühstück von 1988 in Prag, als der französische Präsident François Mitterrand Václav Havel traf. Ein Frühstück, das Geschichte schrieb: Am 10. Dezember 1988 traf sich der damalige französische Präsident François Mitterrand in Prag mit tschechoslowakischen Dissidenten wie Václav Havel und Jiří Dienstbier. Ein Jahr vor der demokratischen Wende von 1989 galt die offizielle Einladung in die französische Botschaft als ein bedeutendes Zeichen der Unterstützung für die Oppositionsbewegung in der damaligen Tschechoslowakei.
Zum Internationalen Tag der Menschenrechte am 10. Dezember hat Tschechien diese Tradition in einem neuen Format wiederbelebt.
Am 11. Dezember 2024 fand in der Botschaft der Tschechischen Republik in Wien das traditionelle Frühstück anlässlich der Menschenrechte statt, bei dem der tschechische Botschafter Jiří Šitler und der französische Botschafter Matthieu Peyraud Menschenrechtsaktivisten der birmanischen und belarusischen Diaspora trafen.
Der Verein Belarusische Diaspora in Österreich dankt der Tschechischen Botschaft in Wien für die Einladung zu dieser wunderbaren Veranstaltung.
Vielen Dank für das vertrauensvolle Gespräch, die ungezwungene Atmosphäre und die Unterstützung auf dem schwierigen Weg Belarus's zur Demokratie. Wir freuen uns, wenn die belarusische Stimme Gehör findet.
Сняданак з гісторыяй — моцны знак у падтрымку правоў чалавека
Штогадовая ініцыятыва амбасадаў Чэхіі і Францыі ва ўсім свеце нагадвае пра легендарны сняданак 1988 года ў Празе, калі прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэран сустрэўся з Вацлавам Гавелам. Гэта быў сняданак, які ўвайшоў у гісторыю: 10 снежня 1988 года прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэран у Празе сустракаўся з чэхаславацкімі дысідэнтамі, такімі як Вацлаў Гавел і Їржы Дзінстбір. За год да дэмакратычных змен 1989 года афіцыйная сустрэча ў французскай амбасадзе стала важным сімвалам падтрымкі апазіцыйнага руху ў тагачаснай Чэхаславакіі.
Да Міжнароднага дня правоў чалавека 10 снежня Чэхія адрадзіла гэтую традыцыю ў новым фармаце.
11 снежня 2024 года ў амбасадзе Чэшскай Рэспублікі ў Вене адбыўся традыцыйны сняданак у гонар правоў чалавека, падчас якога чэшскі амбасадар Їржы Шытлер і французскі амбасадар Мац’ё Пейро сустракаліся з праваабаронцамі з дыяспар М’янмы і Беларусі.
Суполка Беларуская Дыяспара ў Аўстрыі дзякуе амбасадзе Чэхіі ў Вене за запрашэнне на гэтую цудоўную падзею.
Дзякуем за даверную размову, прыязную атмасферу і падтрымку на няпростым шляху Беларусі да дэмакратыі. Мы рады, калі беларускі голас можа быць пачуты.
Bilder:Tschechische Botschaft in Wien