Нашы калегі беларусы з фонду "Беларусы ў Лодзі" Białorusini w Łodzi (bialorusini-lodz.pl) паведамілі пра смерць 12.05.23 Мікалая Яўменава, валанцёра і актыўнага змагара за свабоду Беларусі.
Ня гледзячы на тое, што Мікалай сам з'яўляўся бежанцам па палітычных матывах, спраўляючыся з мноствам асабістых цяжкасцяў, ён заўсёды быў адкрыты для дапамогі іншым людзям у цяжкай сітуацыі.
У Мікалая засталася жонка і сямігадовая дачка.
Мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых і просім Вас, калі ў Вас ёсць магчымасць, аказаць дапамогу сям'і Мікалая пасродкам прамога ахвяраванні на рахунак яго жонкі:
Darya Yaumenava
PL44 1020 3378 0000 1402 0375 0221
Payment purpose: pomoc rodzinie
Беларусы Аўстрыі прыносяць свае спачуванні ў такі цяжкі час
сям’і і родным Мікалая.