Увесь свет прачнуўся сёння ад жахлівых кадраў з Ізраіля - напад тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС на Ізраільскі народ, мэтанакіраваныя абстрэлы мірных жыхароў, катаванні і забойствы зняволеных.
Беларуская Дыяспара ў Аўстрыіі падтрымлівае бясспрэчнае права Ізраіля да самаабароны.
Тэрор не мае месца ў Свеце!
Нашыя спачуванні ізраільскаму народу і ўсім, хто страціў родных ды блізкіх у выніку тэракту.

